З ценямі думкі, а з думкамі цені
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  З ценямі думкі, а з думкамі цені

Валеры Маракоў


З ценямі думкі, а з думкамі цені...

З ценямі думкі, а з думкамі цені

Ўдаль па шпалерах бягуць.

Нехта стаіць прад зарой на каленях,

Выпіўшы сэрца разгул.

 

Месяц чырвонцам скаціўся у травы,

Ціш, хоць душу вынімай,

Сёння мне песень, пачуццяў і славы,

Тых, што ў нікога няма!

 

Выйду расхрыстаю, поле і месяц

Грудзі ўстрывожаць наўсцяж,

Будзе мне блізкай далёкая песня

Вольных прыбояў жыцця.

 

Нехта стаіць прад зарой на каленях,

Выпіўшы сэрца разгул,

З ценямі думкі, а з думкамі цені

Ўдаль па шпалерах бягуць.

 

(1927)