Читать бесплатно онлайн книгу автора Пра князькоў Карыятавічаў у часы Альгерда
Ян Чачот
Пра князькоў Карыятавічаў у часы Альгерда
Хто пустэльняй край свой зробіць,
Той не варт і згадкі.
Хто ж яго узвысіць, будуць
Помніць і нашчадкі.
Як прагнаў Альгерд татараў
Аж пад Волгу ў поле,
Карыята за геройства
Даў сынам Падоле.
І яны - ад стрэл ды мечаў
Хеўры ваяўнічай -
Заснавалі замкі: Бэкат,
Смотрыч над Сматрычай.
На рацэ той, дзе ўвесь бераг
Камянямі скуты,
Карыятавічы ўзнеслі
Камянец славуты.
Меджыбож і Тэрэбоўля,
Вінніца з Браславам
Па-над Бугам - гарады іх,
Помнік іх і слава.
Так князі з Новагародка
Дзеялі ў Падолі.
Не забудуць слаўных дзеяў
Іхніх тут ніколі.
Хай жывуць у гарадах іх
Людзі ўсе шчасліва
І сыноў тых Карыяты
Спамянуць зычліва.
