Читать бесплатно онлайн книгу Дзесь у хмарах жывуць павукі…автор Багдановіч Максім
Дзесь у хмарах жывуць павукі,
Што снуюць павучыну дажджа.
Кожны тлусты і мяккі такі,
Скура сьлізкая, як у вужа;
Ў целе стыгне халодная кроў,
Злосьць бясцэльная ў мутных вачах…
Чуеш! Во шорах ног павукоў,
Аплятаючых сьцены і дах.
1911