Чаму?
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу  Чаму?
автор 

Ядвігін Ш


Чаму?


Як рыбка — прытная; як зорка — ясная; як раса — чыстая; як котачка — дурэла; як галубка — варкавала; як матылёк — пырхала.

Так было вясной.

Як мурашка — рупная; як пчолка — дасужая; як красачка — зацвіўшая; як сонца ў ясны дзень — усюды яе поўна.

Так было ўлетку.

Надышла восень. Спахмурнела. I чы то ад гэтых хмар, чы ад летняй яшчэ спякоты — пацямнела яна, спаважнела.

Насунулася зіма. Мароз. Сцюжа. Прытуляючыся да грудзей маіх: «Адагрэй мяне, ажыві мяне!» — шаптала яна. Аж у грудзях маіх цяпла не было. «Прыйдзе вясна — яна адагрэе і ажывіць цябе»,— пацяшаў я яе.

I вясна прыйшла. Зноў заблішчала сонца; зноў загудзела вада; зноў зазелянеў лес; зноў закрасавала поле; зноў зашчабяталі птушкі.

Вясна адагрэла, вясна ажывіла ўсё. Вясна нс адагрэла, вясна не ажывіла... толькі яе.

Чаму??