Читать бесплатно онлайн книгу Пашлі мне, божа…
Казімір Сваяк
Пашлі мне, божа...
Пашлі мне, Божа, пару такую,
Калі пачнём мы імшу святую
За край наш родны адпраўляць;
Бо вельмі цяжка, што мова наша —
Розуму й сэрца нашага паша
Не ўмее Бога выслаўляць.
Пашлі мне, Божа, пару такую,
Калі зямельку, слязьмі злітую,
Пачнём мы лепей шанаваць;
Бо вельмі сумна, як нам чужынцы
Даюць не жартам свае гасцінцы,
Каб над бяздольным панаваць.
Не дай жа, Божа, прыждаці часу,
Калі б народ мой не знаў папасу:
Другіх пачаў бы біць;
Бо вельмі пекна, што русняк бедны
Не глянуў крыва на гон суседны,
Крыві не смеў пусцщь...
