Читать бесплатно онлайн книгу Вы хто любіце натрапіць…автор Багдановіч Максім
Вы, хто любіце натрапіць
Між страніц старых, пажоўклых
Кнігі, ўжо даўно забытай,
Блёклы, высахшы лісток, –
Праглядзіце гэты томік:
Засушыў я на паперы
Краскі, сьвежыя калісьці,
Думак шчырых і чуцьця.