Читать бесплатно онлайн книгу автора З кнігі мудрасці
Казімір Сваяк
З кнігі мудрасці
Сэрца дурнога — збітое начынне:
Ніколі не ўдзержыць разумнага слова:
Павер лепей тайну нямое скаціне,
Бо слухаць цябе хутчэй будзе гатова.
Паслухай! Жыццё тваё, мілы мой браце,
Як лёт той пташыны, што ў ветры гуляе:
Паветра зышлося і як угадаці —
Дзе лёт быў, пашто і куды ён знікае.
Хай будзе рука твая быстра ў даванні,
Не будзь уважлівы ў чужыя насмешкі,
Умей мужаваці у мудрых сабранні,
А праўду кажы без ніякай абмежкі.
Бо слова тваё — цябе асуджае,
Аблічча і ход твой — здраджае тайніцу,
I думкі благія сам Бог пакарае,
А словы гідкія — ведзьмы багавіцы.
Не дайся на чары змянлівай жанчыны,
Будзь верны у змове, у намерах чысты,
Не здрадзь аніколі сваёй ты дзяўчыны,
Будзь бойкі ў забаве, ў трудзе мазалісты.
I Богу маліся, а сэрцам адкрытым,
Не будзь ты пакусай сабе, ні другому,
Хай дух у малітве будзе працавітым,
Тайніцаў сумлення не здрадзь анікому.
А мо цябе хваляць, будзь вось асцярожны,
Бо гэта прабуюць падатнасці волі;
Хай дух твой не дрэмле у зманнасцях розных.
Не будзь асавелым нідзе і ніколі.
