Читать бесплатно онлайн книгу Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы…
Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы
Упадзе пясчынка хоць адна, –
Жомчугам патроху робіцца яна!
Калі ў дух мой западзе і заварушыцца
Там кавалак грубага жыцьця, –
Ў жомчуг зьвернецца ён сілай пачуцьця!
1912
