Читать бесплатно онлайн книгу автора Мы доўга плылі ў бурным моры
Мы доўга плылі ў бурным моры,
І ўраз – жаданая зямля!
Вы пэўны пуць казалі, зоры,
Зарука ў тым – трэск карабля,
Што сеў на скалы ў змрочным моры.
Прывет, жаданая зямля!
І бестрывожна бачаць зоры,
Як тонуць людзі з карабля.
1912
