Выпраўляла маці сына
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Выпраўляла маці сына

Янка Купала

Выпраўляла маці сына

Выпраўляла маці сына 

3 калгаснае хаты

Не на службу у чужыну,

Не к дзяўчыне ў сваты.

Выпраўляла і казала:

«Мой сыночак мілы,

Ужо маеш ты нямала 

Розуму і сілы.

Пойдзеш ты у свет і людзі 

Хадою адважнай,

Нрад табою слацца будзе 

Край наш неабсяжны.

Не зазнаеш крутых сцежак — 

Сыты і адзеты —

Вартаваць ты будзеш межы

Краіны Саветаў.

Не зазнаеш тамка гора,

Будуць паважаці,

Даглядаць цябе не горай,

Як родная маці.

Не ў салдатах быць пад царам, 

Пад кнутом жандарскім,—

Служыць будзеш ты Саветам, 

Справе пралетарскай».

Выпраўляла маці сына 

3 калгасных загонаў,

Каб служыў той верна, 

ўчынна Арміі Чырвонай.

1934