Читать бесплатно онлайн книгу автора Альгерд і Марыя ў часы Гедыміна
Ян Чачот
Альгерд і Марыя ў часы Гедыміна
Над Дзвіною дзевіч-вечар,
Тут Альгерд з раднёю:
Браць прыехаў шлюб з князёўнай
Нашай маладою.
Замак віцебскі ўсе свечкі
Сёння азараюць.
Ёй, князёўне, ёй, Марыі,
Косу расплятаюць.
Не плач, красна, не плач, міла, -
Хто б слязу ёй выцер?
І табе руку, і княству
Падае той рыцар.
З ім табе і ўсяму княству
Зажывецца ў шчасці.
Вы забудзеце з Літвою
Гора ды напасці.
Ты ідзі за князя з Богам,
Каб жыць разам вечна.
Шчасце княстваў тых, што разам
Звязаны сардэчна.
