Читать бесплатно онлайн книгу автора Толькі той, чый вольны дух
Уладзімір Жылка
Толькі той, чый вольны дух...
* * *
Толькі той, чый вольны дух
Застаецца ў бойках квол,
Толькі той, хто творыць рух
Беларускіх мест і сёл,
Толькі той, хто вера ў цуд -
Лепшу долю курных хат,
Толькі той, хто любіць люд,
Толькі той - мой любы брат.
Брат - бо думкі ў нас адны
І адзін злучае лёс,
Бо для роднай стараны
Долі хочама без слёз.
Мы мацнеем што ні раз,
Чуюць моц чужы і свой.
Жджэм: надыдзе грозны час -
Будзе радасць, будзе бой.
Пагалоска здзівіць свет,
Заварожыць песняў тахт, -
Бо значон дзядоўскі след
І вядзе у далі шлях.
А мо спыніць які кат?
Мо спужаемся чагосць?
Калі трэба, ўмерці нат
Нам не страх, а шчасце ёсць.
