Читать бесплатно онлайн книгу автора «У лесе такуець цецярук…»
Ян Чачот
«У лесе такуець цецярук...»
У лесе такуець цецярук,
У карчме такуець наш Баўтрук;
Цецярука стралец забіў,
Баўтрука аляндар1 згубіў,
Ой, Баўтрук, да цецярук!
А хата яго да без стрэхі,
У волікаў бакі, як мехі;
І конікі-саколікі
Так худыя, як волікі;
Ой, Баўтрук, да цецярук!
Колька ж у нас гэтых Баўтрукоў?
Толька Баўтрукоў, што мужыкоў;
Ой, да гэта боска кара;
Гінем усе у алендара,
Баўтрукі, цецерукі!
