Вясна
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Вясна

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч


Вясна!

Жаўруча, сіняй вясны вястуне!

Высока ў неба, малы, узбіся, 

Збудзі прыроду, жыцця пяюне, 

Удзячнаю песняй з высяў.

Як прыгажуня, што з мар-летуценняу

Збуджана ўраз пацалункавым рухам, 

Квецячы твар свой анёльскі ірдзеннем, 

Дорыць каханка цнатлівым усмехам; 

Так і прырода ў абдымках вясновых

Барвай надзеі красуе шчасліва, 

Рэха Зефіру жадае ёй новых

Дзен і кахання лагодным матывам.

Тут жа лІе салавей апантана

Песню прызнання ў каханні абранай.

Воляю дыхае ўсё навакола,

Сонейка нават смяецца вясёла, 

Стрэламі промняў знішчае

Рэшткі зухвалыя снежнае белі, 

Хваляй цяпла ачышчае

Дол, на якім час ад часу ды стрэліць

Кветка ў шуканні жывільнага тхнення, 

Радая, што не ў марочным вянзенні.

О Божа! бясконцы дабра крыніцы, 

Калі твой люд, што цябе абражае, 

Заместа кары з тваёй жа дзясніцы

Такое багацце мае.


Похожие книги