Читать бесплатно онлайн книгу автора Каханьне
Уладзімер Жылка
Каханьне
З'явілася, і чую сіл крыніцу,
І думы незвычайныя мае, –
То боль жыцьця,
то лёгкасьць сьмерці сьніцца,
І сэрца незнаёмае пяе.
Яна ж красой варожыць, чараўніца:
Як гады, віснуць косы з плеч яе,
А вочы з-пад павек – з-за хмар зарніца,
І тайнасьць складак вопраткі заве.
Атручан хмельным соладам каханьня,
На кліч таёмны йду без дум, пытаньняў
Вітаці сьветлавокую Лауру.
А з вуснаў шчырых рвецца ўжо санэт
Гучны, нібы віхор свавольны ў буру,
І радасны, бы ўлюблены паэт.
1921
