Доч месяца
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Доч месяца

Змитрок Бядуля


Доч месяца

Па сцежцы праменняў у ззяіші агнёвым

Спусцілася месяца доч на зямлю; 

Дубок па паляне знайшла па шаўковай, 

Прыпала, казала: «Браточак, люблю!»

I доўга лісцінкі яго цалавала,

I доўга галінкі яго мілавала,

I грэла ад холаду роснай зямлі

Густого касой і грудзьмі.

На рэчку дзівіўся жар-месяц чырвоны.

У пушчы шукаў ён лятуху-дачку:

Мо дзесьці завабіў узгорак зялёны, 

Мо недзе збірае грыбкоў у ляску.

I дзетак маленькіх — ружовенькіх зорак

Паслаў ён па ціхі ля рэчкі ўзгорак.

Гукалі-інукалі — нідзе не знайшлі, 

Вярнуліся з чым і пайшлі...

Да раніцы месяца доч загуляла,

Звінелі і песні і казкі яе.

Агніца-зарніца даўно запалала...

«Пусці... палячу, бо татуля прыб'е...»

I просіць дубок: «Пачакай, залатая...»

Лісцінкі у коскі яе уплятае.

Дубок не пускае. «Пусці, дарагі...

Жар-месяц глядзіць на лугі..,

Вунь, бачыш, ад злосці бляднее жар-месяц, 

Пусці, мой хлапчыпка, дахаты пара, 

Бо хмаркі угледзяць, бо зоркі прыкмецяць...

Пажарыць пад гаем сястрыца-зара.

Вунь крыляцца качкі над росным чаротам, 

Вунь птушкі звіняць пад туматшым балотам, 

Пусці ж, дубок, узляцсць угару, 

Бо тут у цябе я памру...»

Дубок не пускае, цясной прыгартае, 

Галінкамі моцна красуню абняў,

Доч месяца млее, доч месяца тае, 

Доч месяца ціха сканала да дня...

Блішчаць на дубовых лістках не расінкі.

А буйныя, светлыя кропкі-слязінкі.

То плача ад жалю, ад гора-бяды

Зялёны дубок малады...