Читать бесплатно онлайн книгу Давід, стараста Гарадзенскі ў часы Гедыміна
Ян Чачот
Давід, стараста Гарадзенскі ў часы Гедыміна
Па-над Нёмнам у Гародні
Колісь замак моцны стаў.
Шмат разоў крыжак ды мазур
Хмары стрэл па ім пускаў.
Быў за старасту ў тым замку
Смелы, годны муж Давід.
Мчаў з дружынай ён на Рэвель
Праз крыжацкі краявід.
Шмат дабра ўзялі там воі,
Тысяч пяць - паненак з ім.
Болей быў ліцвін давольны,
Як здаўна, палонам тым.
А пасля Давіда ў помач
Гедымін Лакетку даў.
Хоць дапяў ён да Франкфурта,
Ды палону там не браў.
Бо йдучы назад героем,
Меўся ўзяць мазураў ён.
Толькі ў гэтых гайдамакаў
Сам Давід знайшоў свой скон.
Мазур быў з канём падкраўся
Да яго й прашыў наскрозь.
Наш Давід славуты тут жа
Цяжка ўпаў, бы дужы лось.
