Эх сягоньня ў гэту ночку…
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу  Эх сягоньня ў гэту ночку…

Алесь Гарун


Эх сягоньня ў гэту ночку...

Эх, сягоньня, ў гэту ночку

Я ўцяку адгэтуль проч!

Шэрым воўкам па лясочку,

Хай дагоніць, хто ахвоч!

Хай тагды сярод дарогі

Станець хто – ня будзе рад:

Чорны вуж абкруцідь ногі,

Буду вужам, буду гад!

Хай тагды шукаюць ў лесе

Цёмных, вузкіх, воўчых троп!

Як арол у паднябесьсе,

Я ўзьлячу над земскі строп.

Ў небе роўным, чыстым шляхам

Яснай зоркай палячу

І скачуся па-над дахам

Роднай вёскі і ўскрычу:

– Гэй, хто ёсьць тут! Люд галодны,

Люд пакутны! Да мяне!

Станьма, брацьця, ў шых паходны –

Наша гора праміне.

Досыць нам зь нядолі віці

Ценкі жыцьця свайго пас,

Слухай, люд: прынёс я віці,

Хто за мною, брацьця? Час!

Ўстануць, рушаць: «Проч з дарогі!

Хто нам хоча заступіць?

Мы пайшлі, мы, люд убогі,

Ўсё узяць ці ўсё згубіць…»

Думкі, думкі-звадыяшкі,

Ах, ня мучайце мяне!

Вам ўсё гульні, а мне цяжка,

Мне няволя не міне…