Читать бесплатно онлайн книгу Месячыку-месяц…автор Жылка Уладзімір
Уладзімір Жылка
Месячыку-месяц...
* * *
Месячыку-месяц,
Срэбненькія рожкі
З-за хмарынкі, месяц,
Выгляні хоць трошкі.
Бедная галоўка,
Што не мае долі:
Дажынаць свякроўка
Кінула на полі.
Супраць ночы цёмнай
Ледзь дамоў вяртаю,
Цішынёй таёмнай
Цемната пужае.
Мгліца ў вочы лезець,
Не відаць дарожкі,
Месячыку-месяц,
Срэбненькія рожкі.
- Главное
- ⭐️Художественная литература
- Жылка Уладзімір
- Месячыку-месяц…
- 📖Бесплатный фрагмент
