Читать бесплатно онлайн книгу автора Хвоя
Уладзiслаў Сыракомля
ХВОЯ
На вясковых магілах
Хвоя хутка ўзрастала,
Ствол яе браўся ў сілу,
Верхавіна буяла.
Пакручастае голле
Расхінула шырока,
А карэнне ўсё болей
Запускала глыбока.
Так узросшы без ліха,
За той сок, што смактала,
З ветрам пацеры ціха
За памерлых шаптала.
Ажно восеньскім часам
Хвоя штосьці прымоўкла,
Зеляніна нейк згасла,
Верхавіна пажоўкла.
дзень за днём менш надзеі,
Стала ўжо як не тая,
А як ветрык павее,
З яе шышкі страсае.
дае роднай зямліцы
Яна зерне сухое…
Перад самай зіміцай
Ссохла бедная хвоя.
Вецер просіць пакутна:
«Скажы, хвоя, з магілы,
Можа, гром цябе стукнуў,
Можа, чэрві стачылі?
Сокаў мо небагата
У пясочку у блізкім,
карэнне занадта
Тваё камень прыціснуў?» —
«Мяне чэрві не точаць,
Гром не біў аніколі,
Зямля корміць ахвоча,
У ёй сокаў даволі.
Хоць каменне —
замінак, ды тут горай намнога:
Я ўрасла ў дамавіну
Чалавека ліхога.
дамавіна сапрэла,
Труп сатлеў яшчэ болей.
Яму ў сэрца карэнне
Я ўпусціла міжволі.
I працяў да жывога
Мяне холад мярцвячы —
Чалавек той нікога
Не любіў, не іначай,
Бо агідныя сокі
даў цвінтарнай хваіне.
Ува мне дзесь глыбока
Яд засеў з той хвіліны.
З ядам смерці ўсяродку
Стала ўжо як не тая,
Кожны ветрык залётны
З мяне шышкі страсае.
Хачу зноўку ў зямліцу
Кінуць зерне сухое».
ды дарма — прад зіміцай
Гіне бедная хвоя.
1557, Вільня
