Читать бесплатно онлайн книгу Над возерамавтор Багдановіч Максім
Сонца ціха скацілася з горкі;
Месяц белы заплаканы сьвеціць,
Аглядае бахматыя зоркі,
Цягне з возера срэбныя сеці.
Ў іх русалкі заблуталі косы, –
Рвуць і блутаюць срэбныя ніці;
Ноч плыве над зямлёй, сее росы,
Ноч шапоча русалкам: «Засьніце».
1909