Брату настаўніку
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Брату настаўніку

Казімір Сваяк

 

Брату настаўніку

Ці у долі, ці ў нядолі,

Не гаруй, брат, аніколі:

Даў Бог хлеба, дасць і неба,

Дасць усенька, чаго трэба.

 

Не сумуй, хоць льюцца слёзы,

Будзь і смелы, і цвярозы;

Вер, што беларус устане,

Згіне хітрых панаванне.

 

Духам глянь кругом-наўкола:

Закрасуе наша школа;

Роднай мовай, родным чынам

Аджыве наш бедачына.