Читать бесплатно онлайн книгу Госць
Змитрок Бядуля
Госць
Туман коціцца ў даліне,
Змоўкла птушка на галіне,
Гарыць шапка на сасонцы,
То за лес заходзіць сонца.
На паляне млеюць цені,
Там расінак мігаценне —
Тут жа блізка каля рэчкі
Бягуць сытыя авечкі.
За авечкамі ўдагонку
Хлопчык смаліць пугай тонкай,
Такі спрытны пастушок,
Раз, два, «ф'ю-ф'ю» у свісток.
А за ім над касагорам
Ідзе-крочыць кронам скорым
Падаро;yік адзінокі,
Такі статны і высокі.
На спіне яго хатулка,
То падскочыць, стукне гулка
Цвёрдым ботам аб каменне,
То зірyе па загуменне,
То задумным вокам кіне
На старую на хаціyу,
Дзе на шыбе залатой
Сонца дзень спаліла свой.
Колькі год таму ўжо будзе,
Як у свет пайшоў у людзі,
Як паехаў шукаць хлеба,
Як пакінуў хатку, глебу
I бацькоў старых у горы.
Доўга жыў дзяціок за морам —
Так абрыдла ў тым Бастоне,
Там народ бядняцкі стогне.
Захацелася дахаты,
Дзе матуля, родны тата.
«Вось і бацькаўскі загон...»
Аж слязу пускае ен...
Тут прывольна так улетку
На пахучых на палетках.
Вабіць поле хлебароба,
Дзіўна хмеліць краска бобу
На гародзе. Верабейкі.
Спеў гармоніка,
Адрываў з пітва ды ежы,
Працаваў там як належыцъ.
Грош ад грошыка ні ў прочкі —
Вось сямейка з адзіночкі.
Хату новую збудую,
Дзесяцінку і другую
Прыкуплю да гаспадаркі,
Будзе хлеб і будуць скваркі,
Тата з маткаго ў пашане
Пачнуць жыць у лепшым стане.
Ці спазнаюць хоць бацькі?
Не скажу ім хто такі...
Пэўна, вочы ў іх — не вочы,
Будуць радасці удвойчы.
Аж хваліцца пачне тата:
Жарты — сын такі б агаты.
А матуля па суседках
Будзе баіць нават дзеткам,
Што Ягорка — сын удалы,
Назапасіў ёй нямала.
I гаворкі-пагалоскі
Рэхам пойдуць з вёскі ў вёску.
Я пазваць гасцей рашыў,
Пачастую ад душы».
Вось і хатка...
Сціхні, сэрца...
Адчыняе з рыпам дзверцы...
Хату госць абводзіць вокам.
Да стала прысеў ён збоку.
А бабулька горбіць плечы,
Бы з тары, злязае з печы.
I пры гэтым з крэхтам горкім
Пра сынка вядзе гаворку:
«Нецікавыя часіны
Не давалі яшчэ тут сыну,
Хлеба-солі было мала,
I дзіцятка галадала,
Вось і будзе ўжо шмат лет,
Як пайшоў Ягорка ў свет.
Ей цяпер амерыкантам,
Абадранцам альбо франтам.
Штосьці нас забыў саколік,
Мо не вернецца ніколі.
лістоў і ні паклонаў.
Вось уцехі мае многа
А дзяцей сваіх убогі,
Грэюць, маткі грудзі,
А як выйдуць дзеці ў людзі,
Пакідаюць для пакут
I бацькоў і родны кут».
Вочы хусткай трэ старая.
Вось дзядок вярнуўся з гая.
На гасця ён лып вачыма.
«...Ці знаёмы? Немагчыма...
То здалося мне няйначай.
Мабыць, вока кепска бачыць:
Госцік мае падабенства
Да Ягоркі, што з маленства
Ў свет пайшоў...»
I незвычайны
Госць стрымаўся...
Ледзь змаўчаў ён.
Азірнуўся па бакі.
«...Будуць заўтра знаць бацькі...»
На акенцы сонца згасла,
Лічыць грошы госць тым часам:
Грошай звон — у сэрцы грапне.
Грошай бліск — у сэрцы ззянне.
«Эх, на старыя на леты,
Кабы меў я грошы гэты!..»
У вачах злы аганёк.
Вострым локцем — жонку ў бок.
Думкі — ночныя зладзеі,—
Думкі — чэрці-ліхадзеі —
У глузды старога дзеда
Лезлі новым цёмным следам.
3 гэтай справы ды ці мала
Людзей згінула, прапала.
Як зазвоняць звонам грошы,
Як захмеліць хмельны коўшык,
Як пачнуць свае ігрышча,—
Пападзеш у іх багнішча.
Дзед не крыўдзіў нават мух,
А папаўся ў вірны рух.
«Грошы мне на гвалт патрэбны».
Смак іх хмельны, смак іх хлебны
Так завабіў, што дзед сівы
Аж спалохаўся ад дзіва.
«Што мне грошы, што багацце,
Доўга ўжо ці буду ў хаце.
Вось сыночак мой, Ягорка,
Подзе ў людзях жыве горка.
3 яго здзекуюцца, чэрці.
Ён напэўна церпам церпіць.
Я гатоў пайсці на грэх...
Для сынка спрабую... Эх...
Мо дадому прыйдзе хутка,
Дык жыццё паправіць тутка.
Адсаппецца ён ад мукі,
Адпачнуць ад працы рукі.
Як ніколі, як ні разу,
Паясыну я з сынам разам.
Я быка куплю, карову,
Дзед на печы: «Эх, зажыў бы!»
Ціха, спрытна нож ён точыць —
I чатыры злыя вочы
Стуль глядзяць кашачым зрокам,
Прабіваюць скруткі змрокаў,
У вачах агонь зялёны,
Дзед і баба непрытомны.
Баба — злая. Дзед, як звер,
Нельга іх пазнаць цяпер.
Вось абое кронам скрытным,
Кронам ценяў, кронам спрытным,
Як бы ўпрысядкі-забаве,
Падыходзяць да той лавы,
Дзе спіць госць чамусьці ў світцы
У куточку над бажніцай.
Нож бліскучы у дзядулі,
Серп, як месяц, у бабулі.
Дзед гасця — нажом у грудзі,
I сказаў: «Няхай так будзе...»
А бабуля тырк сярпом:
Кроў — гарачым ручаём.
Дзецюка і стогн адзіны
Не чуваць быў у хаціне.
Ціха ён у сне бяспечным
Перайшоў у сон той вечны,
Дзе ніколі не прачнецца
I на кліч не адгукнецца.
Дзед і баба — душагубы —
Труп схавалі ў яме з бульбы,
Доўга з лавы кроў змывалі.
I маліцца абяцалі
Да апошніх дзён жыцця
За душу свайго гасця.
Туман нікне па даліне,
Пяе птушка на галіне.
Грае сонца на усходзе:
«Пясок свеж на гародзе...»
Над гародам тым жаўронкі
Пачалі свае гамонкі:
«Цірлі — злы і цірлі — злая:
Нешта знаем... Нешта знаем...»
«Ку-ку! Ку-ку! — над агрэстам: —
Знаю нешта... Знаю нешта...»
На пяколку дзед ляжыць,
Лічыць грошы і дрьжыць.
Сала скварыць, есці варыць.
Між сабою ані слова.
За дзвярыма: «Гэй, здарова!»
Хтосьці крыкнуў у камору.
«Пахвалёны!» — хтось гаворыць.
I дарослыя і дзеці —
Усе сюды. Няма дзе дзецца.
Паглядаюць асцярожна.
«Дзе ваш госць? — пытае кожны.—
Што, дзядок, на печы змоўк?
Дзе схаваўся ваш сынок?
Мо зрабіўся нейкай цацай
I не хоча з намі знацца?
Не ў спадобу за абедам
Пазюзюкаць тут з суседам?
Ці ён стаў такім багатым,
Што прыкажа выйсці з хаты?
Жарты жартамі, а дзе ён?
