Читать бесплатно онлайн книгу  Пара, пара…

Змітрок Бядуля

Пара, пара…

Пара, пара.

Сядлай каня!

Хутчэйу бой, у бой!

Гарыць мой конь, як той агонь, 

Разлучымся з табой.

Падай мне меч, паеду ў сеч.

Няма калі чакаць.

Пара, пара. Сядлай каня!

Няма калі кахаць.

Вось сталь звініць, зямля дрыжыць

Мой конь нясець мяне.

Хўтчэй з жуды, хутчэй з бяды, 

Я быццам ува сне.

Дзіця палёў, дзіця лугоў, 

Каханая мая!

Ой, не сумуй, ой, не бядуй, 

Як згіну ў полі я!

Вітай, вітай, курган і гай! —

Я, можа, не вярнусь...

Мой конь спяшыць, трэ бараніць

Святую Беларусь.