Читать бесплатно онлайн книгу автора Радзівіл у часы Ягайлы
Ян Чачот
Радзівіл у часы Ягайлы
Менш гавораць, болей робяць
Моцныя мужчыны.
Вось такі ў часы Ягайлы
Радзівіл быў чынны.
Раз, як Вісла перашкодай
Легла ў час паходу,
Шум ды гам усчаўся, ён жа -
Там без слова ў воду!
Пераплыў і ўзяўся секчы
Ля ракі лясіну.
«Не стаяць! - сказаў ён толькі. -
Зробім тут драбіну».
За работу ўсе ўзяліся
Там, ля Завіхосту.
Перайшлі праз роў драбінай,
Быццам бы па мосту.
З ходу замак быў узяты.
Шмат было там шуму!
Радзівіл жа наш маўклівы
Збоку думаў думу.
