Не пячы гэтак, сонейка!
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу  Не пячы гэтак, сонейка!

Змітрок Бядуля 

Не пячы гэтак, сонейка!

«Не пячы гэтак, сонейка, на ўзгорку! Даўжэй лажыся, цень, ад бярэзніку да самага поля, дзе я жну ярыну і ногі аб іржаннё калечу!» — гэтак не гаварыла, а толькі думала маладая ўдава, нахіленая над каласамі з сярпом у мазолістых руках.

— Гэй ты! — злосна і груба крыкнуў над яе вухам паганяты, каторы стаяў над падзённіцамі.— Чаго марудзіш?

Яна праўда няспрытна пачала жаць, бо задумалася.

Задумалася яна аб дзіцяці сваім:

«Недзе дома Яначка плача. Адзін, бедненькі, застаўся на цалюсенькі дзень з адной сухой сасулачкай... Мо з калыскі вываліўся, мо плача галоднень-кі?..» I давай зноў шчыра працаваць, бо здалося ёй, што хутчэй дзень пройдзе, працуючы хутка...

— Во, глядзіце,— загаманілі другія падзённіцы,— бачылі, яна нас падганяе, напэўна, ёй дзесятку падбаўкі далі!..

Не чула маладая ўдава злосных гутарак жней, нават не чула, як з гарачкі парэзала руку сваю сярпом... толькі як серп на крушню палажыла — ды пачала снапы звязваць, здзівілася: чаму гэта снапы чырвоныя зрабіліся? Чаму пышы васілёчкаў крывёй напоўнены?..

— Гэта ж ты руку парэзала! — крыкнулі ёй спуджаныя жнеі...