Читать бесплатно онлайн книгу Блішчыць у небе зор пасеў…
Блішчыць у небе зор пасеў;
У полі – рунь і ў небе – рунь.
Да рэчкі лецячы, ўзьляцеў
Між імі марай белы лунь.
Кажан пранёсься на крылах,
Стракочуць конікі ў траве,
Снуюцца мышы па палях,
Здаецца – ўсё вакол жыве.
Жыцьцё чуваць з усіх старон,
Жыцьцём напоўнены ўвесь мрок.
Ці ж загубіў плывучы сон
З чырвоных макоў свой вянок?
