На высокай гары
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  На высокай гары

Змітрок Бядуля 

На высокай гары

На высокай гары

Зарумяніцца сцяг,

Загрыміць смелы кліч

Па лясах і палях.

I засвеціць агонь, 

I збярэцца народ —

I стары і малы

На вялікі на сход.

Як затрубяць у рог, 

Навакол пойдзе гуд.

I збяруцца усе

На вялікі на суд.

Свет стары, свет рабоў

Тут сканае, памрэ.

Будуць косці яго,

Як пясок па дварэ.

Будзе вартасці мець

Толькі воля адна

Ад высокіх ад гор

Аж да морскага дна.

Будзе вартасці мець

Толькі праца і пот, 

Так закон надалей

3 роду новага ў род.