Не глядзі з дакорам дарагая
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Не глядзі з дакорам дарагая

Тодар Кляшторны


Не глядзі з дакорам дарагая ...

* * *

Не глядзі з дакорам, дарагая, 

Не глядзі,

Не будзі загубленага маю, 

Не будзі...

Не адна ты сэрца хвалявала, 

Не адна,

Пі юнацтва палкія бакалы, 

Пі да дна...

Як астудзяць першыя марозы

Кроў,

Не дагонім бэзавыя крозы

Зноў...

Выпівай жа палкія бакалы, 

Пі да дна,

Не адна ты сэрца хвалявала, 

Не адна.

1927 г.