Читать бесплатно онлайн книгу Ліса-каталічка
Пазаабрадавая паэзія
Любоўныя песні
Ой, у полі верба расла...
Ой, у полі верба расла,
Там стаяла дзеўка красна.
Не так красна, як ўрадліва,
Яе доля нешчасліва.
Ой, у полі тры дарожкі,
Пайшла дзеўка да варожкі,
А варожка захварэла,
Варажыць не захацела.
— Не плач, дзеўка, не траць века,
Будзеш мець ты чалавека,
Не старога, не малога,
Казачэнысу маладога.
Ой, зарадзілі сільна, буйна...
Ой, зарадзілі сільна, буйна
Ягады ў бары,
Ой, там хадзіла красна дзеўка
Ягады брала.
Ой, заблудзіла красна дзеўка
У сырым бары,
Ой, гірыблудзіла красна дзеўка
К круту берагу.
Ой, гукала, вьпслікала
Перавознічка:
— Ой, перавознік, бел малойчык,
Хлопец малады.
Перавязі ты красную дзеўку
На той бок ракі,
Ой, што захочаш, шго запросіш,
Усё я заплачу.
— Ой, не хачу я, красна дзеўка,
Нічога з цябе,
Ой, ці пойдзе, красна дзеўка,
Замуж за мяне?
— То воля бацькі, воля маткі,
Воля не мая,
То воля бацькі, воля маткі,
Воля не мая.
Ляціць сарока ды скрай аблока...
Ляціць сарока ды скрай аблока,
Усё крача.
Ходзіць Ясенька ды скрай ваконца,
Усё плача:
— Выйдзі, дзяўчына, сэрца адзіна,
Да мяне,
Сінія вочы сгіаці не хочуць Без цябе.
— Свечка чуць гарыць, матуля не спіць,
Ах, баюсь.
Свечачка згасне, матуля засне,
То прыйду.
Параўнюй, Божа, горы, даліны
Роўненька,
Прынясі, Божа, майго мілога
Раненька.
А хоць раненька, а хоць пазненька —
Не баюсь,
Свайго мілога па ціхай мове
Пазнаю.
Што за месяц, што за ясны...
Што за месяц, што за ясны,
-Уночы свеціць, аўдзень не.
ІІІто за міленькі дружочак, —
Калі гірыйдзе, калі не.
Усе людзі, людзі кажуць,
Усе людзі гавараць:
— Сорам, дзеўка, сорам, красна,
Позна з вечара гуляць.
Дзяўчыначцы кепска стала,
Стала плакаць ды ўздыхаць,
Хлапчыноньку шкода стала,
Стаў дзяўчынку суцяшаць.
— Не плач, дзеўка, не плач, красна.
Прыйду ў госці да цябе,
Разгарыцца кроў гарача —
Вазьму замуж за сябе.
Там у лузе, лузе...
Там у лузе, лузе
Зацвіла каліна,
Захацела ў садзе спаці
Малада дзяўчыпа.
Захацела ў садзе спаці
Там пад яблынькамі:
— Пусці, маці, пагуляці
Ночку з малайцамі.
Сядзіць братава на лаўцы,
У вокны паглядае:
— Ужо твая дочка, маці,
3 хлопцамі гуляе.
— Ой, бадай ты, братавая,
3 лаўкі ды не ўстала,
Як на мяне маладую,
Няпраўду сказала.
Бадай жа ты, братавая,
3 хаціны не выйшла,
Як на мяне маладую,
Няславанька выйшла.
Ой, ляцелі гусі з броду...
Ой, ляцелі гусі з броду,
Памуцілі ў рэчцы воду,
Покуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
Раман, Раман, Раманіку,
Пусці мяне дадоміку.
Я не родну мамку маю —
Будзе біці, добра знаю.
Не так біці, як ругаці,
Яшчэ й шэльмай называці.
«Дзе ты, шэльма, валачылась,
Што вячэра ўжо зварылась!»
А я маці прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся.
Ён бялявы, я чарнява:
Будзе пара кучарава.
Ён высокі, а я нізка:
Будзе пара вельмі блізка.
Ой, ляцелі гусі з броду,
Памуцілі ў рэчцы воду.