Лісіца і жораў
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Лісіца і жораў

Беларускія народныя казкі


Ліса-каталічка

Ішла сабе ліса, знайшла падсмажанае мяса ў пастцы. Дагадалася яна, што гэта яе хочуць злавіць. I не дакранулася да мяса. Пайшла яна далей, сустракае мядзведзя:

— Кумок-галубок, ці снедаў ты сёння?

— Не, кумка-галубка, не прыйшлося.

— Ну, пойдзем, я цябе завяду ў адно месца — слаўнае снедан-не будзе! Сама б з’ела, ды сёння серада — мне нельга есці: я каталічка.

— Спасіба, кумка-галубка, пойдзем!

Вось ліса падвяла мядзведзя к гэтаму мясу. Як толькі ён дакрануўся, так яго абхваціла пастка і падняла ўгару. Лісіца ўзяла тады мяса ды й есць. А мядзведзь ёй:

— Кумка-галубка, табе ж серада.

— Э, кумок-галубок, няхай той серадзіць, хто ўгару глядзіць.



Похожие книги