Абвілася краіна
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Абвілася краіна

Янка Купала

Абвілася краіна...

Абвілася краіна

У кветкі,

Кліча сонца і месяц 

У сведкі.

Ураджай даюць буйны 

Палеткі,

Збожжам поўныя гумны, 

Паветкі.

Весяляцца старыя 

I дзеткі,

Што прыбытак ад працы

Ў іх гэткі.

Што мінулі батрацтва 

Наследкі,

Не ядуць болей панскіх 

Аб’едкаў.

Абвілася краіна

У кветкі,

Кліча сонца і месяц 

У сведкі.