Плакала лета, зямлю пакідаючы
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Плакала лета, зямлю пакідаючы

Цветы последние милей

Роскошных первенцев полей.

А. Пушкін

Плакала лета, зямлю пакідаючы;

Ціха ліліся сьлязінкі на поле.

Але прыгожаю восеньню яснаю

Там, дзе упалі яны, вырасталі

Кветкі асеньнія, кветкі, ўспаённыя

Тугаю, горам, сьлязінкамі лета.

Кветкі асеньнія, родныя, бледныя!

Вырасьлі вы, каб ураз жа і згінуць.

Можа, таму-то душа надарваная

Гэтак любоўна вянок з вас сплятае.

1912