Читать бесплатно онлайн книгу Tы памерці не павінна …
Уладзiслаў Сыракомля
Tы памерці не павінна
Мкнуць хвіліны, мкнуць гадзіны,
А за імі зімы, леты.
Трапіш так і ў дамавіну
Ты, залётны госць сусвету.
Павандруе дух сірочы
У нябесныя вышыні.
А труну пацук паточыць,
Парахно касцей раскіне.
Перад тым жа труп застылы
Урачыста несці мусяць.
I прамоўца, люба-міла,
Пра цябе народу схлусіць.
З плачам пекным апранецца
У жалобу, як да балю,
I яна… друг адгукнецца
Вершам сумным, поўным жалю.
Вось і ўсё, бадай, для цела,
ды зямлі вільготнай груддзе…
дзе ж усё, што летуцела,
Што агнём паліла грудзі?
ўсё пагасла, ўсё патухла —
думкі, сэрца, шчасце, слёзы.
Рэшткі ўсе, як пацяруху,
Вецер звее ў ніцы лозы.
Песня! Я ў табе пакіну
Варты неба дар нябесны!
Ты памерці не павінна,
А з табой і я ўваскрэсну!
Нелюдзь, пэўна, мкнуцца будзе
Здратаваць цябе і сцерці.
Але знойдуцца і людзі
Паратунак даць ад смерці!
1845, Залуча
