Гараць сняжынкі кволыя
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Гараць сняжынкі кволыя

Змитрок Бядуля


Гараць сняжынкі кволыя

Гараць сняжынкі кволыя

I гаснуць на зямлі.

Хвіліны невясёлыя

У сэрцы заплылі.

Вільготнаю лучынаю

Дымяць мае гады.

А дзверы ўсе зачынены,

Куды ісці, куды?

Над гурбамі-заховамі

Жыву і не жыву.

Хачу чагосьці новага —

Парву ланцуг, парву.