Читать бесплатно онлайн книгу О вясна
Валеры Маракоў
О вясна
О вясна
I бяссонныя ночы!..
Сцiх у сэрцы
Юнацтва разгул,
Мо таму, што нiчога не хочу
I нiкога спаткаць не магу.
Не чаруй,
О, даволi, не трэба!
Я iнакшую долю спазнаў,
Што ў другiх
У змаганнi за хлебам
Адцвiтае жыццё i вясна.
Што другiм,
Хто у цемры асенняй
Аддаю сваё цела й душу,
Досыць толькi
Не стаць на каленi,
Досыць толькi
Узняць смелы шум.
I тады
Там, дзе грызлiся зверы,
Нельга будзе душою хварэць,
Бо ў жыццi,
Калi ў што-небудзь верыш,
Ты йшчэ можаш
Цвiсцi i гарэць.
