Брацьця, к агульнаму шчасьцю…
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Брацьця, к агульнаму шчасьцю…

Алесь Гарун


Брацьця, к агульнаму шчасьцю... 

Брацьця, к агульнаму шчасьцю

Трэба жыцьцё кіраваць.

Роўнасьць, братэрства і згода

Будуць нам шлях асьвятляць.

Згоднай, вялікай сям’ёю

Пойдзем к дзяньком залатым,

З думаю ў сэрцы сьвятою,

З нашым жаданьнем адным.

Крыўды людской нам ня трэба,

Сьлёз не бажаем ніч’іх,

Хочам, каб зь яснага неба

Сонца сьвяціла для ўсіх.

Досыць было панаваньня

Квотнікаў злых, махляроў,

Досыць для нас гараваньня,

Новых паклічам майстроў.

Мусім народ абудзіці,

Голасна мусім пазваць:

Гэй, хто работнік? Хадзіце

Новы ўсім лад будаваць!

Будуць для ўсіх там палацы,

Стане на ўсіх там цяпла,

Ў панстве братэрства і працы,

Вольнасьці, хлеба й сьвятла.

 

(1919)