Вецер шалее
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Читать бесплатно онлайн книгу автора  Вецер шалее

Казімір Сваяк

 

Вецер шалее

Вецер шалее, мяцеліцу гоне,

Гоне віхрамі, як гурбамі хваль;

Месяц крывавы глянуў праз аконне,

У сэрцы збудзіў мне шматжудасны жаль.

 

Нудна й жалосна і надта ж маркотна

Галосіць душа, што я лёс запрадаў:

Заплакаў бы горка, стагнаў бы гаротна,

Каб Бог мне з слязою вясёласць аддаў.

 

I высахлым зорам гляджу я у хмары —

Шалее віхор і ледзь зоркі мігцяць —

I думкі нясувда, і тоўпяцца мары,

I сэрца гарыць, і ўсе нервы дрыжаць.

 

Ах, што так расходалісь сілы нямравыя,

Думайце гэні людскога уняць!

Прэч вы, начніцы духі каравыя,

Ў цёмнай матэрыі вам прападаць.

 

Духам я вольны, хоць сэрца так ные,

Хоць цела так цісне, як гад да зямлі, —

Хай стогне бура, хай злая моц вые!..

Куды ж вы, о думкі, мяне завялі?!