Куды ж ты так спяшаешся заўзята?
Шчаслівы чалавек!
I ўсё ж я здагадаўся,
Каго ты пакахаў,
кім так заняўся.
Эдмунд (сумна ўсміхаючыся)
Ну мне цікава ведаць, да якой жа мэты
Кіруеш здбгадкі?
Карл (пахапліва)
Мой сябра, кінь сакрэты,
Як толькі ты прыбыў з дарогі,
Магніт цябе павёў у гэтыя парогі,
Дык тут, відаць, прадмет.
Эдмунд
Ты моцна памыліўся,
Дарма няволіш розум, ты, брат, разгубіўся.
Я меў інтэрас тут, і скончым гэтым разам.