першы погляд здаецца, што гэта рэч вельмі простая і звычайная. Але так здаецца людзям, якія нічога цікавага ведаць не хочуць. Шліфоўка інструментаў - рэч і не простая і не звычайная. Трэба ведаць, які брусок - ці цвёрды, ці мяккі, ці гладкі, ці крупчаты - падходзіць да кожнага начыння. Трэба ведаць, як трымаць брусок, колькі разоў і як плюнуць на яго. Трэба цяміць, як шараваць - ці наўскос, ці проста, ці памалу, ці хутка, ці моцна прыціскаць, ці памаленьку, каб было акурат у меру. Кожнае начынне мае свае капрызы, свае вымаганні, якія майстар павінен памятаць, як свае пяць пальцаў. Потым глянец - з глянцам пачынаецца новая, цікавая гісторыя.