Яна — вось знахарка — усё адмаўляла,
Кругом сябе шчасце людзям раскідала;
Так што ўсе святою яе празывалі,
Да самай зямелькі паклон адцавалі.
У чыстаце, дзеткі, вельмі мілавалась,
Досвета у руччы заўсёды купалась,
Кожан дзень сарочку белу надзявала:
Вось адкуль прыйшлася святая Купала!