Вероника Тутькинацитирует8 лет назад
Сябры
Тэатр уяўляе пакой — з правага боку гледачоў стол, застаўлены бутэлькамі, некалькі крэслаў у беспарадку. Пасярод задняй заслоны ўваходныя дзверы. Эдмунд з келіхам у атачэнні Віктара, Карла і Зыгмунта, якія так-сама трымаюць келіхі, пяе, а ўсе прысутныя хорам паўтараюць апошнюю
страфу.
Спеў
Эдмунд
Гэй, браты! асушым чашы,
Я дам прыклад,— за здароўе!
Бо жыццё ж каротка наша,
Дык гуляй да безгалоўяі
Вось напітак
Нам на ўжытак!
Ён сум з намі раздзяляе
I душу развесяляе.
Як бяда ка мне надыдзе
I тугі нагоніць хмару
Або ўласнасць вырве злыдзень,
Не гарую, ўзяўшы чару.
Вось напітак
Нам на ўжытак!
Ён сум з намі раздзяляе
I душу развесяляе.
(Паціскаючы за рукі Віктара і Зыгмунта, гаворыць.)
О, браты! як з вамі мне сягоння міла,
Кожная хвіліна сэрца акрыліла!
(Выступаючы наперад сцэны, працягвае з пачуццём.)
Калі мне продкаў цноты дараваны,
Чаму ж не даў ты, Божа ўмілаваны,
Каб так гасцей прыняць, як я тут рад ім,
Цудоўным балем, шчодрым і багатым.
Але вядома, што нікчэмныя металы
Ў пісьменніка кішэнях — госць нясталы.
I як убогай хаткі
Для вас адкрыты дзверцы,
Адкрыта мае сэрца
I сэрцы ўсёй грамадкі.
  • Войти или зарегистрироваться, чтобы комментировать