мяне, а я вас мала знаем, а так мне здаецца, каб прынялі вы мяне да дачкі сваёй — Зосі,— зжыліся б неяк і гаспадарку паставілі як след.
— Што ж? Я нічога проці цябе не маю, падумаўшы, адказаў Мікола,— толькі не ведаю — як Зося? Яна ў мяне дуроная, свае фанабэрыі мае.
— Разумеецца, так зразу мо яна і не прыстане, але каб я крыху тут пажыў, пазнаёміўся, каня купіў бы, наймаць не трэба было б, папар пара даўно паднімаць, а і нашчот той пусташы пранюхаў бы,— праектаваў Васіль.
— Хіба добры запас маеш? — асцярожна спытаў Мікола.
— 3 падзелу бацькаўшчыны восемсот прыйшлося гэтыя ў мяне ў цэласці,— прызнаўся Васіль,— а на дробныя расходы крыху з фабрычных заработкаў абрэзаў.
— Ого, ладны грош,— пахваліў Стрончык.— Што ж заставайся; бяры тым часам, братка, ад папару на запашку — я ўсё роўна сам не дам ужо рады, а там пабачыш — Зосю трэба ўламаць.
Так гутарачы, абышлі пусташ, зайшліся і разбілі пракосы, урэшце завярнуліся дахаты. На парозе спаткала іх Зося і моўчкі, пытаючым поглядам уставілася на бацьку.
Мікола паспешна загаварыў да дачкі:
— Бачу ўжо, бачу, што казюрышся, але бо такая справа выйшла, што і смех казаць: гэты наш госць, аблажыўшы ладны кавалак лугу, сам прапаў некуды; я — шукаць, я — гукаць — як