Наталья Новиковацитирует7 лет назад
Жыў дзед з бабай. Паехаў дзед у лес і згубіў рукавічку. Пры-скакала да рукавічкі лягушка і пытаецца:

— Хто ў гэтай рукавічцы жыве?

Ніхто не адгукаецца. Яна залезла ў рукавічку і стала жыць.

Трохі пагадзя паўзе рак. Прыпоўз да рукавічкі і пытаецца:

— Хто ў гэтай рукавічцы жыве?

А лягушка гаворыць:

— Сама паня-пацягуня. А ты хто?

— А я рак-тарабун. Ці можна мне?

— Лезь!

Трохі пагадзя бяжыць зайчык. Прыбег да рукавічкі і пытаецца:

— Хто ў гэтай рукавічцы жыве?

— Сама паня-пацягуня і рак-тарабун. А ты хто?

— А я па бярэзнічку прыгун. Палезу і я к вам?

— Лезь!

Трохі пагадзя бяжыць лісіца.

— Хто ў гэтай рукавічцы жыве?

— Сама паня-пацягуня, рак-тарабун ды па бярэзнічку прыгун.

А ты хто?

— А я лісіца, добрая маладзіца. Палезу і я к вам?

— Лезь!

Лісіца ўлезла і сядзіць. Трохі пагадзя ідзе воўк.

— Хто ў гэтай рукавічцы жыве?

— Сама паня-пацягуня, рак-тарабун, па бярэзпічку прыгун і лісіца, добрая маладзіца. А ты хто?

— А я з-за куста хапун. I я палезу к вам?

— Лезь!

Улез і воўк. Трохі пагадзя сунецца мядзведзь. Падышоў да рукавічкі і пытаецца:

— Хто ў гэтай рукавічцы жыве?

— Сама паня-пацягуня, рак-тарабун, па бярэзнічку прыгун,

лісіца, добрая маладзіца, ды з-за куста хапун. А ты хто?

— А я зверху прыціскун. Пусціце мяне к сабе!

— Не, ужо няма куды.

— Ну, я зверху сяду!

Узлез наверх, як ціскануў, так звяры і разбегліся ўсе.
  • Войти или зарегистрироваться, чтобы комментировать