b7674602531цитирует3 года назад
прыблудам? — перапыніла Зося.— Прузына Сальнічышка. Яна перад усімі не інакш як прыблудам звала цябе — з яе і пайшло.
— От шэльма, рапуха! — вылаяўся Васіль.
— Праўда, што рапуха: у яе вочы, як у жабы. Ты яшчэ не ведаеш, што гэта за цаца!
Зося рада была, што гутарку можна было звесці на што другое, і пачала расказваць, жаліцца:
— Падросткам яшчэ я была, пабягу, бывала, у мястэчка — ведама — пагуляць хочацца малой, прыстану да местачковых равесніц, а паміж імі ўжо тады Прузына рэй вадзіла,— як толькі мяне ўгледзе, так зара і накінецца: «Не лезь, брыда, да нас, пайшла вон!» Ды нагой, ды нагой, як таго сабаку. Я толькі зацісну кулачкі ды бягу плачучы дамоў. Яна заўсёды мне дакучала: і змалку, і падросшы, і цяпер; усе плёткі на нас — з яе: праз яе мне сорамна было ў мястэчка паказацца — усю моладзь проці мяне падбухторвала...
— От погань, я ёй пакажу! — зноў вылаяўся Васіль.
— Помніш, Васілька,— дальш гаварыла Зося, цешучыся, што так варожа настройвала хлопца проці сваёй ненавісніцы,— помніш, як ты на першай вечарынцы хацеў з ёй ісці гуляць, а яна адвярнулася ў другі бок і кажа да дзяўчат (ты мо і не чуў, а я блізка стаяла — чула): «Не мела работы — такому прыблудзе толькі гарадскія сметнікі прыбіраць, а не з дарэчнымі дзяўчатамі гуляць...»
— Паб’ю, даліпан, паб’ю! — крыкнуў ужо Васіль, заціскаючы кулакі.
— Што ж з гэтага, што паб’еш? — разважала Зося.— Ты пачнеш — на табе і скончыцца: табе яшчэ больш можа ўляцець: за яе браты і хлопцы заступяцца — яна ж з імі гарэлку п’е, як роўная. Такая ўжо п’яніца — па бацьку пайшла; кожную вечарынку падвыпіўшы. Памставаць пасля будзе, хіба табе, Васіль, прыйдзецца ўцякаць адгэтуль
  • Войти или зарегистрироваться, чтобы комментировать