ў гэтага ў сэрцы вялікае месца займала маці. Вельмі можа быць, што сталасць год і вялікая скруха павярнулі на момант яго душу позіркам у юнацтва і маленства, і там паўстаў яе вобраз, яго радасць і яго смутак. Маладосць яе скончылася перад той яшчэ вайной.
Млечны Шлях ішоў праз усё неба. Я глядзеў на зоры і ўзяў кірунак на ўсход. Бо лагер ваеннапалонных быў далёка на захадзе. І ў гэтыя гадзіны пачатку свае вялікай дарогі я ўсё бачыў перад сабою вобраз той дзяўчынкі. Я думаў, што яна павінна радзіцца ў мяне на свет, каб уведаць, што свет вялікі, вольны, шчаслівы, радасны, і ніякай казармы ў ім не будзе чалавеку, і што жыць на свеце - гэта значыцца, мець шчасце. І яшчэ дзеля чаго павінна нарадзіцца яна, гэта каб перадаць сваім ужо дзецям маю нянавісць да немцаў, тупой, ілжывай, бессардэчнай, бесчалавечнай нацыі, якая вечна прысвойвала сабе чужое і цяпер надумалася абвясціць сябе лепшай за ўвесь свет. Таўстаморды немец трымаў бы ў казарме маю дзяўчынку. А яна родзіцца на доўгі шчаслівы век. Я яе адчуваю. І мне здаецца, што гэта ты і ёсць, Гануся.