Пошукі будучыні
В приложении удобнееQR для скачивания приложенияRuStore · Samsung Galaxy Store
Huawei AppGallery · Xiaomi GetApps

Цитаты из книги  Пошукі будучыні

На табе сала, на гаршчок будзе.
2 Нравится
Комментировать
Кастусь Лукашэвіч, выгнанец з-пад Вілейкі
1 Нравится
Комментировать
Гэта яна. Нязнаны ім чалавек. Без яго яна вырасла. Ён ні разу не меў шчасця трымаць яе на руках і гаварыць з ёю малою і падоўгу глядзець на яе дзіцячую ўсмешку. Нехта злы і бязлітасны ўкраў у яго яе маленства.
1 Нравится
Комментировать
Яны абое належалі да таго пакалення, якое не ведала сапраўднага маленства. Але затое перад імі стаяла ўжо іхняя маладосць. А каб хто ім сказаў, што другое пасля іх пакаленне (іх дзеці) ужо і маладосці мець не будуць, што іх маладосць з'есць чужы прышэлец? Хіба была б у іх вера ў гэта? Яны ж так моцна якраз цяпер пачыналі адчуваць блізасць усемагутнай маладосці!
1 Нравится
Комментировать
Дзеці часта гуляюць у дарослых. Тут жа не было гульні, была самая бязлітасная неабходнасць, але Волеччын твар быў цяпер так падобен да твару зусім малой дзяўчынкі, якая пераймае ўчынкі свае маці!
1 Нравится
Комментировать
гады прымусілі нас змалку дзён прывучвацца да плуга і касы, да пілы і сякеры, да гэбля і долата, да молата і кавадла. Гэтае начынне і прыладдзе, па якім яшчэ нядаўна хадзілі бацькавы рукі, было яшчэ і цяжкае і вялікае кожнаму з нас, але ў той меры, у якой ішоў час, усё больш звыкласць, як светлы ратунак, прыходзіла да нас, і, тыдзень за тыднем, месяц за месяцам, сталася так, што дзесяцігоднія дзяўчаткі жалі жыта, дванаццацігоднія хлапчукі аралі як мае быць, а пятнаццацігоднія самі вялі гаспадарку, кармілі сем'і працай сваіх рук, ведалі, дзе, што і як сеяць, умелі зрабіць новы панарад і драбіны і давалі слушныя заўвагі кавалю, калі той не так як трэба нацягваў шыну на кола. Шаснаццацігоднія хлопцы хадзілі па пілоўцы, а семнаццацігоднія пачыналі пераймаць цяслярства.
1 Нравится
Комментировать
Кожная дарога куды-небудзь вядзе, але ты выбірай тую, якая не вядзе ў прорву.
1 Нравится
Комментировать
хворы бацька ўчора памёр на дарозе, хворы і з дому выехаў, і маці памерла на тым тыдні, пры дарозе пахована, і сястра памерла
1 Нравится
Комментировать
Сама яна даволі рослая, і ранняя праца выраўняла яе, твар абветрыўся, рукі папрутчэлі і паходка стала цвёрдай.
Комментировать
А ўжо вельмі доўга вайна цягнецца, а ад бацькі ні разу пісьма не было. Я ўжо ведаю, што яго няма жывога.
Комментировать