Не адразу ўсяго дасягнуць. Не адразу выхаваць творчую адзінку. Будучына належыць да творчай асобы, але яшчэ доўгія гады «мёртвыя будуць хаваць сваіх мерцьвякоў».
Адсутнасьць прымусу павінна пранікнуць увесь грамадзкі быт: палітычны, эканамічны, моральны бакі жыцьця, бо толькі з гэтай умовай знойдзе свой выраз творчасьць як асобы, так і соцыяльнага цэлага.
Кожны павінен быць вольны ў сваіх жаданьнях. Ніякіх прымусовых ахвяр, ніякіх багоў не павінна быць. Вытвар, гандаль, прасьвета, гаспадарчыя патрэбы здаваляюцца вольнымі аб'яднаньнямі спажыўцоў і вытварцоў.
пад чужацкім панаваньнем мы, як і іншыя здаровыя народы, ахвярованы на паўстаньне, або на дэгэнэрацыю.
Толькі засьценкі Ўсходу і Захаду могуць пасьведчыць, колькі чалавечых ахвяр прынясла Беларусь за самае маленькае імкненьне быць сама сабой.
хто-б да нас ні прыходзіў, ніхто не папытаў наш працоўны, сялянскі народ, ці таго ён хоча; ніхто не зацікавіўся, а як жа ён надумаў пабудаваць сваё жыцьцё.
Як толькі выяўляецца элемэнт улады, яна заўсёды застанецца ў руках невялікай групы: такая ўжо істота ўлады.
з учарайшага раба выходзіць найлепшы рабаўладца.
Творчасьць масаў грунтуецца на творчасьці адзінак. Прыклад Расеі кажа нам, што рэвалюцыя бяз індывідуальнае творчасьці — толькі вялікая смута бяз конца і прасьвету.
Нельга зразумець такой магчымасьці, каб учарайшы раб зрабіўся незалежным гаспадаром свайго жыцьця, каб учарайшыя падмятальшчыкі вуліц апыніліся вольнымі мастакамі.