Да хаткі было прыбудавана трысценне для каровы, каня і для сена. Хатка знаходзілася на метраў дваццаць ад тракту, але не была адгароджана.
Людзі спакойна кладуцца спаць у Менску, а прасыпаюцца ў Маскве. Прыехалі!
Маці падрабязна апавядае Муньку пра маю хваробу. Ён цярпліва слухае і ківае галавой. Пры гэтым ён адрэзвае лустку хлеба, намазвае на яе тонкі слой масла, раскрывае на стале тоўстую кнігу ў скураным пераплёце і доўга перагортвае лісты, пільна шукаючы нешта вачыма. Урэшце дастае з халата іголку і пачынае перапісваць іголкай на масле нейкія значкі з кнігі.
Дома я глытаў мудрасці татарскай кнігі «Кітаб» на хлебе з маслам. Не дапамог і
Чорны, як сажа, хударлявы дзяцюк адганяе сабак. Мы ўваходзім у багатую чыстую хату татарына Мунькі. У яго чорныя вочы, сівая барада і чырвоная ярмолка на голенай галаве. На ім доўгі паркалёвы ў палоскі халат. Такі цікавы выгляд чалавека ўнушае давер'е. Пачынаю верыць, што ён мяне вылечыць.
Дома маці поіць мяне, сваю нядолю, скісшай каламуццю з бутэлькі. Яшчэ больш пачынаю кашляц
завуць Карпуха. Мы апускаемся ў яго паўзмрочную бярлогу. Маці падае яму бутэльку малака. Ён вылівае малако ў свой брудны жбанок і ў бутэльку налівае вады, якая ад астаткаў малака становіцца мутнай. Ён нешта шапоча над бутэлькай, апавядае ёй свой сакрэт.