Не міла мне слухаць, не міла
3 зямлі маёй гэткі прывет.
Раскрыйся нанова, магіла:
Страшней цябе людзі і свет.
Бяда
Мы скажам табе ўсё з ахвотай,
Па смерці тваёй што зайшло:
Не зломлены к шчасцю вароты,
Слязы не ўбыло — прыбыло.
Ці досыць ім хлеба, да хлеба,
Як добра ім плаціць зямля?
Ці ласкі ад свету, ад неба
Не маюць, як некалі я?
Цень Мужыка
Што насып размыла жвіровы?
Што спаць мне ў зямлі не дае?
Сіроткі ўсе малыя,
I есць не маюць тыя,
I дроў няма палена,
I ў пуні няма сена.
А мой ты сакалочак!
А мой ты каралёчак!
Ляжыш, не ўстанеш болей...
0 доля ж мая, доля!
Насупроць дзвярэй у белай дамавіне ляжыць Мужык
Хаціна мая хіліцца.
Ідзі, Зіма нягодная!
Не дуж з табою сіліцца
Трэба чыншу, трэба "пені" -
Быў прыказ з павету,
Каб за тыдзень непраменне
Ўнесці дробязь гэту.